Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Занятак у сярэдняй дашкольнай групе Адукацыйная вобласць: “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” Тэма: “Падарожжа ў казку”

Дата: 17 апреля 2019 в 15:36, Обновлено 3 мая 2023 в 18:31
Автор: Пинчук Н. С.

Занятак у сярэдняй дашкольнай групе

Адукацыйная вобласць: “Элементарныя  матэматычныя ўяўленні”

Тэма: “Падарожжа ў казку”

Праграмны змест:

  • удасканальвацьуяўленні дзяцей аб геаметрычных фігурах (круг, авал, квадрат, трохвугольнік, прамавугольнік);
  • замаць веды колькаснага і парадкавага лічэння ў межах 5;
  • практыкаваць ва ўменні складаць геаметрычныя фігуры з лічыльных палачак;
  • развіваць дробную маторыку рук,  маўленне, назіральнасць, актыўнасць, уменне выказвацца і абгрунтоўваць свае меркаванні;
  • выхоўваць інтарэс да занятку, імкненне аказваць дапамогу іншым, прывіваць добразычлівыя адносіны да казачных герояў.

Ход занятку                                                                                 

Выхавальнік: Дзеці, паглядзіце ўважліва на дошку. Што вы бачыце?    Дзеці: Герояў з казак.                                                                                               Выхавальнік: Вы можаце назваць з якіх казак героі?                                                                                         

Дзеці: «Залаты ключык або прыгоды Бураціна», «Беласнежка», «Канёк-Гарбунёк», «Васіліса Прымудрая» і інш.

Выхавальнік: Дзеці, прапаную вам адправіцца ў казачнае падарожжа. А адправімся мы туды на чароўным «дыване – самалёце».

(Выхавальнік паказвае «дыван - самалёт»)

Выхавальнік: Ой, дзеці, яго прагрызлі мышы. Неабходна хутка адрамантаваць «дыван - самалёт». У мяне на падносе ляжаць геаметрычныя фігуры.

(Дзеці па чарзе накладваюць і вызначаюць  «латкі», якія падыходзяць для рамонту  дывана).

Выхавальнік: Якія вам спатрэбіліся «латкі» для рамонту дывана?

Дзеці: «Латкі» - формы круга, авала, трохвугольніка, прамавугольніка, квадрата.

Выхавальнік: Наш дыван гатовы да палёту. А цяпер, сябры, адпраўляемся ў падарожжа.

(Выхавальнік і дзеці стаюць адзін за адным і імітуюць дзеянні палёту).

Наш дыван ляціць , імчыцца,

Цяжкасцей мы не баімся.

У казачным свеце апынімся,

І герояў паклічам!

Выхавальнік: Вось мы і прыляцелі! Вакол нас усё казачна прыгожа! Цікава, у якой казцы мы з вамі апынуліся? Ой, а нас хтосьці сустракае.

(Выходзіць дзяўчынка – Аленка).

Дзяўчынка – Аленка: Прывітанне, дзеці! Адгадайце загадку і вы даведаецеся ў якой казцы апынуліся.

У Аленкі – сястрыцы,

Знеслі брата птушкі.

Высока яны ляцяць,

Далёка яны глядзяць.

Дзеці: Гусі – лебядзі.

Выхавальнік: Гусі – лебядзі героі з якой казкі?

Дзеці: З казкі «Гусі - лебядзі».

Выхавальнік: Аленка, а ты хочаш з дзецьмі пагуляць?

Дзяўчынка – Аленка: Я бы пагуляла, але здарылася бяда. Баба – Яга забрала майго брата Іванку, а я ніяк не магу знайсці дарогу да яе хаты.

Выхавальнік: Мы цябе ў бядзе не пакінем. Дзеці, дапаможам Аленцы?

Дзеці: Так, дапаможам.

Выхавальнік: Ну, тады ў дарогу! (Выхавальнік і дзеці дабіраюцца да яблыні).

Выхавальнік і дзеці: Яблыня, яблыня пакажы дарогу да хаты Бабы – Ягі?

Яблыня: Пакажу, калі вы дапаможаце падлічыць мае яблыкі. Колькі у мяне чырвоных і колькі зялёных яблыкаў?

Выхавальнік: Нашы дзеці гатовы табе дапамагчы.

Дзеці: 5 чырвоных, 4 зялёныя.

Выхавальнік: Якіх яблыкаў больш?

Дзеці: Чырвоных яблыкаў больш.

Выхавальнік: Якіх яблыкаў менш?

Дзеці: Зялёных яблыкаў менш.

(Яблыня дзякуе дзецям і дае яблык. «Куды яблык пакоціцца, туды неабходна ісці».)

Выхавальнік: Дзеці, яблык прывёў нас да ракі. Але іх дзве. Якія?

Дзеці: Адна – шырокая, другая – вузкая.

Выхавальнік: Каб перайсці раку нам неабходна пабудаваць мост, а з чаго можна пабудаваць мост?

Дзеці: З доскаў.

Выхавальнік: На беразе ляжыць будаўнічы матэрыял рознага памеру для пабудовы маста. Кожны вазьміце матэрыял патрэбнага памеру і пабудуйце мост.

(Пасля таго, як пабудова маста завершана, дзеці пераходзяць праз раку).

Фізкультхвілінка.

Па роўненькай дарожцы,

Ідуць нашы ножкі

Туп-туп-туп!

Па каменьчыках, па каменьчыках

Скок-скок-скок!

Ішлі мы ішлі,

Да печкі дайшлі!

Выхавальнік: Папросім печку паказаць дарогу да хаты Бабы – Ягі.

Печка: Я вам, дзеці, падкажу

І дарогу пакажу.

Пакуль вы не спяшайце,

Заданні выканайце.

Выхавальнік: Дзеці, давайце, пакажам печцы як мы ўмеем выконваць заданні.

(З вяровачак і лічыльных палачак неабходна скласці геаметрычныя фігуры).

Выхавальнік: Колькі палачак спатрэбілася для трохвугольніка, квадрата?

Ці можна скласці з палачак круг і авал?

(Дзеці падыходзяць да хаты Бабы – Ягі).

Баба – Яга: Хто такія? Чаго шуміце? Чаму спаць мне не даеце?

Выхавальнік: Хопіць спаць, Баба – Яга. Аддавай нам Іванку.

Баба – Яга: Спачатку адгадайце мае загадкі.

  1. Няма вуглоў ў яго

Падобны на талерку і на крышку. (Круг)

  1. Ён даўно знаёмы нам,

Кожны вугал у ім – прамы.

Усе чатыры стараны

Аднолькавай даўжыні.

З вамі сябраваць ён рад,

А завуць яго… (квадрат).

  1. Тры вуглы, тры стараны

Могуць рознай быць даўжыні. (Трохвугольнік)

  1. Хлопчык круг рукамі прымяў,

Ператварыўся круг у… (авал)

  1. У мяне вуглы прамыя,

Як і ў квадрата,

Але, даўжыня ў двух старон

Розная рабяты.

Ведае мяне кожны дашкольнік,

А завуць…(Прамавугольнік)

(Дзеці адгадваюць загадкі).

Баба – Яга: Ой, якія вы разумныя. Усе загадкі адгадалі. Добра, вярну я вам Іванку.

Выхавальнік: Дзеці, нам пара вяртацца ў дзіцячы сад.

Ці спадабалася вам падарожжа?

Што спадабалася больш за ўсё?

Каму мы дапамаглі?

Калі вы былі актыўныя, вам усё было зразумела, заданні не выклікалі ў вас цяжкасцей, то вазьміце вясёлую геаметрычную фігуру .                                                             Калі вам было штосьці незразумела, калі заданні выклікалі цяжкасці – вазьміце сумную геаметрычную фігуру .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.