ЖНІВЕНЬ - АПОШНІ ПАЦАЛУНАК ЛЕТА!
Жнівень — апошні пацалунак лета
Ўсё навокал зелянее,
Пабялелі толькі нівы
Нібы хмаркі ў сінім небе –
Гэта жнівень,
Гэта жнівень.Паглядзі, ужо рабіна
Чырванее сарамліва,
А ў садах сінеюць слівы –
Гэта жнівень,
Гэта жнівень…
Уладзімір ГАРДЗЕЙКА
… А яшчэ прыкметы жніўня – золкія ранкі і нечакана кароткія, у параўнанні з чэрвеньскімі, вечары; жоўтыя пасмачкі ў зялёных косах бяроз і першае апалае лісце; птушкі, якія збіраюцца ў вырай, і задуменнае (такім яно бывае толькі ў гэту пару) начное неба…
Прадвеснік восені, апошні месяц лета спакваля рыхтуе нас да яе блізкага надыходу. Напэўна, таму гэтай парой і чалавека, і прыроду апаноўвае асаблівы настальгічны настрой.
Так, лета заканчваецца, але колькі яшчэ чароўнасці ў яго апошніх днях!.. Ясны, высокі нябесны блакіт і яркія колеры вясковых і гарадскіх кветнікаў, пах зжатай збажыны, кропу, бульбоўніку і багацце садоў і агародаў – вось шчодрыя падарункі жніўня.
Руплівец і гаспадар, ён крочыць паволі па нашай зямлі, адорваючы яе асаблівай замілаванасцю і хараством, уласцівымі толькі для гэтага, сапраўды дзівоснага часу года.
Знайдзіце сярод бясконцых будзённых спраў хвілінку, каб адчуць водар і смак жніўня. Успаміны пра яго цяпло абавязкова сагрэюць душу і