Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя " За бяспеку разам!»

Дата: 17 апреля 2024 в 13:56, Обновлено 17 апреля 2024 в 13:59
Автор: Пинчук Н. С.
20 просмотров

З 15 красавіка па 01 мая бягучага года на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!».
Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі і многае іншае.
У перыяд правядзення акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў Калінкавіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
Паважаныя грамадзяне! Памятайце і выконвайце правілы бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. У выпадку пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.