12 красавіка-Сусветны Дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
12 красавіка па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН абвешчана Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Менавіта ў гэты дзень Юры Гагарын зьдзейсьніў першы ў гісторыі чалавецтва касмічны палёт. З першых дзён асваення космасу Беларусь не засталася ўбаку. Першыя распрацоўкі па касмічнай тэматыцы ў Рэспубліцы ставяцца да пачатку 1960-х гадоў. У навуковых інстытутах і на прамысловых прадпрыемствах вяліся распрацоўка і стварэнне найноўшых аптычных прыбораў, наземных сістэм кіравання запускам ракет, праграм па апрацоўцы касмічных малюнкаў. У савецкі перыяд у космасе пабывалі два ўраджэнцы Беларусі-Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук. Беларускі касманаўт двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук у снежні 1973 года прапрацаваў тыдзень на караблі "Саюз-13", а затым зноў адправіўся ў космас у маі 1975 і правёў на арбіце 63 дні. Яшчэ адзін беларус, які пакарыў космас, – Уладзімір Кавалёнак. Яму не было яшчэ і дваццаці двух гадоў, калі ён прыбыў у авіяцыйнае падраздзяленне. Уладзімір Кавалёнак пабываў на арбіце тры разы і ў сукупнасці 216 сутак: у 1977, 1978 і 1981 гадах.
Усяго ў гісторыі касманаўтыкі трое беларусаў здолелі злятаць у космас. Трэцім у 2012 годзе ў якасці камандзіра карабля "Саюз ТМА-06М" стаў Алег Навіцкі. Стратэгічна важным для Беларусі стаў запуск 22 ліпеня 2012 года з касмадрома Байканур у Казахстане ўласнага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (БКА). Ён быў запушчаны ў космас у кластары з пяці касмічных апаратаў - разам з расійскім касмічным апаратам "Канопус-В", расійскім МКА-ФКІ ("Зонд-ПП"), нямецкім TET-1 і канадскім ADS-1B. м